Прект дзяржаўнага бюджэту Беларусі на 2021 год разглядаюць зь вялікім спазьненьнем у параўнаньні з папярэднімі гадамі.
Праект бюджэту прадставіў першы намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко на пасяджэньні камісіі бюджэту і фінансаў Палаты прадстаўнікоў.
«Дэфіцыт бюджэту на 2021 год прадугледжаны ў суме 4 млрд, або 2,6% да ВУП, які будзе прафінансаваны коштам унутраных рэзэрваў», — спасылаецца на чыноўніка дзяржаўнае агенцтва БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сытуацыя няпэўнасьці». Чаму пра бюджэт на наступны год нічога не чуваць?Паводле Дзьмітрыя Кійко, даходы бюджэту ацэньваюцца на ўзроўні 23,3 млрд рублёў, выдаткі — 27,3 млрд рублёў.