Генэральная пракуратура да 16 лютага падоўжыла тэрмін хатняга арышту юрыста штабу Бабарыкі Ільлі Салея.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Ільлю Салею нельга выходзіць з кватэры, карыстацца інтэрнэтам, тэлефанаваць і адпраўляць папяровыя лісты. Сустракацца ён можа толькі з сваімі адвакатамі.
У кватэры ён знаходзіцца адзін.
Ільлю Салея затрымалі 9 верасьня, у ягонай кватэры правялі ператрус. У гэты ж дзень затрымалі і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады юрыста Максіма Знака.
Салей, Знак і Калесьнікава — фігуранты крымінальнай справы за «заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце агучылі зварот Марыі Калесьнікавай з-за кратаў