Амаль 38% украінцаў працягваюць давяраць Лукашэнку

Аздабленьне Жытоміру падчас візыту Лукашэнкі ў 2019 годзе

Год таму да Аляксандра Лукашэнкі пазытыўна ставіліся 66% украінцаў, нэгатыўна — 15%.

Сёлета Лукашэнку не давяраюць 48,28%, давяраюць — 37,8%.

З такім рэйтынгам Аляксандар Лукашэнка займае чацьвёрты радок у сьпісе тых, каму давяраюць украінцы. Перад ім — канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель (амаль 60%), прэзыдэнты Польшчы і Францыі Анджэй Дуда і Эманюэль Макрон.

Расейскаму прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну не давяраюць 72,45% украінцаў, прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу — 50,37%.

Пуцін і Лукашэнка — самыя пазнавальныя палітыкі ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі экспэрт: Беларусы і ўкраінцы глядзяць адзін на аднаго скрозь прызму расейскай прапаганды
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За 26 гадоў пры ўладзе чалавечага ў Лукашэнку фактычна не засталося», — Леанід Краўчук