Стывэн Біган, намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША, правёў гутарку ў рэжыме онлайн са Сьвятланай Ціханоўскай.
Як паведамляе «Голас Амэрыкі», 15 сьнежня намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Біган узяў удзел у віртуальнай дыскусіі, арганізаванай Германскім фондам Маршала зь лідэрам беларускай апазыцыі і кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2020 году Сьвятланай Ціханоўскай.
Дыскусія была прысьвечаная працягламу палітычнаму крызісу ў Беларусі. Намесьнік дзяржсакратара яшчэ раз пацьвердзіў рашучую падтрымку ЗША барацьбы беларускага народа за свае правы і за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.
Стывэн Біган падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты выступаюць за дыялёг паміж Каардынацыйнай радай беларускай апазыцыі і беларускімі ўладамі з мэтай урэгуляваньня крызісу:
«Голас беларускага народу павінен быць пачуты міжнароднай супольнасьцю».
Вашынгтон, адзначыў намесьнік дзяржсакратара, заклікае правесьці ў Беларусі сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў, а таксама безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і несправядліва затрыманых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта бітва паміж кіраўніком і ягоным народам, а не паміж ЗША і Расеяй», — намесьнік ПампэоНа мінулым тыдні, выступаючы онлайн у вашынгтонскай Атлянтычнай Радзе, лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што грамадзтва ў Беларусі рашуча настроенае на перамены і яму патрэбна падтрымка заходніх краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Брусэлі: «Вельмі важна, каб уся дапамога ішла не рэжыму Лукашэнкі, а наўпрост беларусам»«Беларускі народ ня спыніцца, пакуль Лукашэнка ня пойдзе ў адстаўку. Ён нясе адказнасьць за масавыя фальсыфікацыі, гвалт і хлусьню наконт небясьпекі пандэміі COVID-19. На гэты раз цярпеньню людзей прыйшоў канец. Пратэставыя настроі настолькі моцныя, што нават жорсткае зьбіваньне і катаваньні ня могуць іх зьнішчыць, — сказала Ціханоўская. — Беларусы здолелі сфармаваць трывалую сетку салідарнасьці. Шляху назад няма. Паводле апошніх апытаньняў, беларусы гатовыя пратэставаць столькі, колькі неабходна. І я ўпэўненая, што мы дасягнем галоўнай мэты — правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат Кангрэсу ЗША зацьвердзіў кандыдатуру новага амбасадара ў Беларусі, упершыню з 2008 году