Кандыдатура Фішэр была зацьверджаная аднагалосна.
Фішэр стане першым амэрыканскім амбасадарам у Беларусі з 2008 года, калі на патрабаваньне афіцыйнага Менску ўзровень дыпляматычных адносін быў паніжаны, а колькасьць супрацоўнікаў амбасады зьменшаная.
Кандыдатуру Фішэр унёс на зацьвярджэньне Сэнату ў пачатку траўня прэзыдэнт Дональд Трамп, які ў студзені пакідае пасаду.
Фішэр раней працавала намесьніцай сталага прадстаўніка ЗША пры NATO, у амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве.
Фішэр на слуханьнях сэнацкага камітэту замежных спраў заяўляла, што ЗША патрэбен адкрыты дыялёг з прадстаўнікамі розных узроўняў і галін улады, хоць «у Беларусі ёсьць адзін чалавек, чыё меркаваньне значыць больш за ўсё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пашле Байдэн амбасадара ў Беларусь?Тэрміны прыезду Фішэр у Менск не паведамляюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзяждэпартамэнце ЗША пракамэнтавалі прыезд амбасадара ў Беларусь- Дыпмісія ЗША ў Беларусі працуе без пасла з сакавіка 2008 году. Тады паміж Менскам і Вашынгтонам разгарэўся дыпляматычны скандал, прычынай якога стала ўвядзеньне амэрыканскім бокам санкцый у дачыненьні да Беларусі за грубыя парушэньні правоў чалавека. На патрабаваньне беларускага боку Менск пакінула пасол Карэн Ст’юарт, штат пасольства быў максымальна скарочаны.
- Апошнія дзесяць гадоў дыпляматычныя місіі ў абедзьвюх краінах узначальваюць павераныя ў справах.
- 4 сакавіка 2019 году Менск афіцыйна праінфармаваў Вашынгтон аб адмене абмежаваньняў на колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскага пасольства. Гэта адбылося на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з намесьнікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам.
- 17 верасьня таго ж году намесьнік дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаньнях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску заявіў, што бакі прынялі рашэньне аднавіць дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў.
- 20 красавіка 2020 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў намесьніка памочніка дзяржсакратара па Заходняй Эўропе і Эўрапейскім Зьвязе Джулі Фішэр кандыдатам на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла ў Беларусі. На пачатку траўня Трамп унёс яе кандыдатуру на зацьвярджэньне сэнату.