«Андрэя Бастунца выклікаюць на допыт на 10.00 у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, заведзенай па арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на ўчыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь)», — паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу БАЖ.
З чым можа быць зьвязаны выклік на допыт, Бастунец ня ведае.
Андрэй Бастунец зьяўляецца чальцом асноўнага складу Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу, створанага ў жніўні па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. 19 жніўня КР правяла першае паседжаньне, на якім быў абраны прэзыдыюм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён частка мяне». Дар’я Лосік пра бестэрміновую галадоўку пратэсту разам з мужам-палітвязьнемУ яго склад увайшлі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч, юрыстка Лілія Уласава, прадстаўнік МТЗ Сяргей Дылеўскі, юрыст Максім Знак, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава і былы кіраўнік Купалаўскага тэатру экс-дыплямат Павал Латушка.
20 жніўня генпракуратура паведаміла, што па факце стварэньня і дзейнасьці КР заведзеная крымінальная справа па арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на ўчыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы).
Рэпрэсіі закранулі ўсіх чальцоў прэзыдыюму і большасьць чальцоў асноўнага складу КР — многія зь іх трапілі пад крымінальны перасьлед, былі затрыманыя або вымушана зьехалі за мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на новае абвінавачаньне палітвязень Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту. Да галадоўкі далучылася і ягоная жонка