У Кіеве на плошчы Незалежнасьці 15 сьнежня адбыліся сутычкі з паліцыяй падчас пратэсту прадпрымальнікаў.
Паводле ўкраінскай службы Радыё Свабода, пратэстоўцы спрабавалі паставіць на Майдане намёты, але супрацоўнікі праваахоўных органаў ім перашкодзілі. Пасьля, аднак, выявілася, што некалькі намётаў на плошчы ўсё ж зьявілася. Акцыю падтрымалі тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паліцыя перакрыла ўвесь урадавы квартал украінскай сталіцы. Частка мітынгоўцаў закідвала паліцыянтаў камянямі і пэтардамі. У адказ супраць іх ужывалі сьлезацечны газ.
У МУС Украіны паведамілі аб 40 праваахоўніках, якія пацярпелі ў сутычках.
Прадпрымальнікі не задаволеныя абмежаваньнямі, уведзенымі ў сувязі з каранавіруснай інфэкцыяй. Яны таксама дамагаюцца ад заканадаўцаў зьніжэньня падаткаў для малога і сярэдняга бізнэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна сёлета затрымала рэкордную колькасьць тытунёвай кантрабанды зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі расказалі пра выяўленую на мяжы зь Беларусьсю зброю