Як нагадвае Tut.by, спачатку прадпрымальнік абвясьціў пра стварэньне на поўначы Менску «разумнага гораду», а цяпер вырашыў абзавесьціся і ўласным домам. Пабудаваць яго вырашылі побач з аб’ектам «Родавае гняздо» блізкага да ўладаў бінэсоўца Аляксея Алексіна ля вёскі Сёмкава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніткі беларускага «бізнэсу» ў Літве: літоўскія курцы прыносяць рэжыму Лукашэнкі дзясяткі мільёнаў эўраЯк кажуць крыніцы парталу, участак перададзены ў арэнду «Эмірэйтс Блю Скай» на 99 гадоў (да 25 лістапада 2119 году). Гадавая арэндная плата — 2 595 рублёў. Тут плянуюць пабудаваць двухпавярховую вілу з жылымі пакоямі, басэйнам, спартовай заляй і гаражом на чатыры машыны. Алексін ужо праклаў сюды дарогу і зрабіў пірс, да якога можна швартаваць яхты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адкуль так хутка разбагацелі гэтыя людзі»? У топе буйных забудоўнікаў і бізнэсоўцы, блізкія да ЛукашэнкіМухамэд Алі аль-Абар — суўладальнік шэрагу кампаніяў у сфэрах інвэстыцыяў, нерухомасьці, гатэльнага бізнэсу, лягістыкі і г. д. Адна зь іх — «Эмірэйтс Блю Скай» — уваходзіць у структуру сэрбскай кампаніі братоў Карычаў «Дана Холдынгз» і выступае замоўцам комплексу «Паўночны бераг» з жыльлём і камэрцыйнай нерухомасьцю на 10 квадратных кілямэтрах у Менску. Алі аль-Абар сёлета сустракаўся з Лукашэнкам.
«Эмірэйтс Блю Скай» — гэта пераназваная ў пачатку году для прыцягненьня інвэстыцыяў кампанія «Зомэкс Інвэстмэнт», якую заснавалі два кіпрскія афшоры.