«Сёньня Мікалаю „перавыставілі“ абвінавачаньне. „Дадалі“ (у каторы раз?) ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Нібыта ён зь Ціханоўскім і Севярынцам рыхтавалі масавыя беспарадкі», — напісала Адамовіч.
Яна сьцьвярджае, што папярэдні крымінальны артыкул не дазваляў трымаць Статкевіча ў СІЗА больш за шэсьць месяцаў. «Сёньня 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі», — дадала Адамовіч.
Міколу Статкевіча затрымалі 31 траўня, калі ён накіроўваўся на пікет для збору подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты каля Камароўскага рынку ў Менску. На наступны дзень суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 дзён за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адносінах да палітвязьня Статкевіча не праводзіцца ніякіх сьледчых дзеяньняў, — адвакат8 ліпеня палітыку выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі).
30 ліпеня Сьледчы камітэт паведаміў, што супраць Статкевіча завялі крымінальную справу паводле арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў, пагражае ад 3 да 8 год турмы).
19 жніўня яго перавялі зь СІЗА № 1 Менску ў Жодзіна. Праваабаронцы прызналі Міколу Статкевіча палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ты ня ведаеш, у якім стане яны вернуцца дадому». Родныя беларускіх палітвязьняў чакаюць іх вызваленьня