«Сьцяг вісеў у вакне аднаго з пакояў, — расказаў «Нашай Ніве» Сяргей. — 12 сьнежня мама выйшла гуляць з сабакам. Я так разумею, міліцыя стаяла за дзьвярыма, бо яе адразу затрымалі. Мама вярнулася, каб сабаку пакінуць дома, і сказала: «Наша фіранка ў акне ім не спадабалася».
Сяргей спачатку шукаў маці ў міліцэйскіх упраўленьнях, аднак усюды адказвалі, што яе «сярод затрыманых няма». Пазьней знайшоў яе ў турме на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хлопотное дельце». Першае інтэрвію з тым самым героем мэмаў зь відэароліка МУС14 сьнежня Сьвятлану Чапурку асудзілі на 12 дзён адміністрацыйнага арышту. Для жанчыны гэта ўжо другі тэрмін, менш чым за тыдзень перад тым яна выйшла на волю пасьля 15 содняў.
«Мама заўсёды была актыўная, — гаворыць сын. — На акцыі ходзіць, перад выбарамі ўлёткі расклейвала. Быў пратакол і за „Жаночы марш“, але не пасьпелі асудзіць, бо прайшло два месяцы. А пасьля схапілі 22 лістапада, калі ішла дадому. Судзілі, далі 15 сутак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне вісеў сьцяг. Каб было відаць, за каго я галасавала». 87-гадовую Лізавету Бурсаву асудзілі за сьцяг на бальконеПасьля першага арышту Сьвятлана Чапурка вярнулася з каранавірусам: сядзела з хворай жанчынай, пасьля выхаду перастала адчуваць пахі. Мэдыкі на тэст не адпраўлялі: маўляў, карантын не патрэбны, як сымптомы зьнікнуць, можна гуляць дзе заўгодна.
Сам Сяргей Міронаў звольніўся з «Інтэгралу». Кажа, што зьбіраўся заняцца пошукам працы, ды наваліліся сямейныя праблемы.