Адгрузка нафтапрадуктаў у рамках ранейшых зьдзелак будзе працягвацца, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Віленскую біржу Nasdaq.
«Беларуская нафтавая кампанія» не камэнтуе акалічнасьці прыпыненьня працы на балтыйскім кірунку. У сваю чаргу літоўская Klaipedos nafta запэўнівае, што намагаецца апэратыўна вызначыць аб’ём паслугаў для беларускага кліента на 2021 год і належным чынам падрыхтавацца да любога сцэнару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэжавю ў кубе». Чаму транзыт праз расейскія парты нявыгадны БеларусіАляксандр Лукашэнка раней заявіў, што ў якасьці контарзахадаў на санкцыі балтыйскіх дзяржаваў Беларусь перастане карыстацца іх партамі для перавалкі экспартных грузаў — гаворка перадусім пра нафтапрадукты і калійныя ўгнаеньні.
Цяпер асноўны аб’ём транспартуецца марскім шляхам праз порт у Клайпедзе. Летась у кастрычніку Klaipedos nafta падоўжыла супрацу з БНК да канца 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканаміст: Прадаваць нафтапрадукты праз Расею, як прапануе Лукашэнка, — гэта проста нерэнтабэльнаКіраўніцтва канцэрну «Белнафтахім» на фоне заяваў Лукашэнкі пацьвердзіла, што вядзе перамовы з расейскімі кампаніямі аб магчымасьці перавалкі нафтапрадуктаў праз парты Расеі — Санкт-Пецярбург, Прыморск ці Усьць-Лугу. Аднак пакуль што пэўнасьці ў гэтым пытаньні няма.