Высокі чыноўнік з службаў бясьпекі Нямеччыны на ўмовах ананімнасьці пацьвердзіў амэрыканскаму выданьню The New York Times дэталі расьсьледаваньня аб атручэньні расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Па словах крыніцы, нямецкія ўлады ўжо некалькі месяцаў ведалі асобаў, якія маюць дачыненьне да атручваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як супрацоўнікі ФСБ спрабавалі атруціць расейскага палітыка Навальнага — новае расьсьледаваньнеЧыноўнік таксама расказаў, што неўзабаве пасьля эвакуацыі Навальнага ў Бэрлін супрацоўнікі ЦРУ і Сакрэтнай выведнай службы Вялікай Брытаніі паведамілі прадстаўнікам Нямеччыны дэталі атручэньня, у тым ліку асобы ўцягнутых у яго афіцэраў ФСБ, што сьведчыла пра датычнасьць расейскіх уладаў.
Напярэдадні выданьні Bellingcat, The Insider, Der Spiegel і тэлеканал CNN выпусьцілі сумеснае расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджалі, што да атручэньня Аляксея Навальнага датычныя супрацоўнікі ФСБ.