Да каманды Латушкі далучыўся былы чыноўнік Савету бясьпекі

Эканаміст Яўген Буры далучыўся да Народнага антыкрызісным кіраўніцтва на чале з Паўлам Латушкам

Раней Буры працаваў у міністэрстве падаткаў і збораў, а таксама ў дзяржаўным сакратарыяце Савету бясьпекі Беларусі.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

У Яўгена Бурага дзьве вышэйшыя адукацыі: эканамічная і юрыдычная. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, а таксама Акадэмію кіраваньня. У дзяржаўным сакратарыяце Савету бясьпекі працаваў дарадцам у пытаньнях эканамічнай бясьпекі, быў сакратаром міжведамаснай камісіі бясьпекі ў эканамічнай сфэры.

Буры мае досьвед кіраўнічай працы ў сфэры высокіх тэхналёгіяў.

Новы чалец антыкрызіснага кіраваньня — аўтар пляну ў эканоміцы і фінансах.