Паведамленьне пра гэта апублікавана на афіцыйным сайце для інфармацыі аб таргах, піша Крым.Реалии.
За вінзавод заплацілі 5 млрд 327 млн расейскіх рублёў (прыкладна 152 мільёны беларускіх рублёў). Другі ўдзельнік аўкцыёну ТАА «Эстейт Групп» прапанаваў за вінзавод 5,3 мільярда расейскіх рублёў. Гэтая кампанія была створаная ў кастрычніку 2020 году са статутным капіталам 10 тысяч расейскіх рублёў (прыкладна 285 беларускіх рублёў), адзначае выданьне «Медуза». Раней экспэрты адзначалі, што рэальны кошт заводу істотна вышэйшы.
«Южный проект» зарэгістраваны ў Санкт-Пецярбургу і на 99,9 % належыць банку «Россия». Раней гэтая кампанія купіла завод шампанскіх вінаў «Новый Свет» у Судаку ў Крыме за 1,5 млрд расейскіх рублёў (прыкладна 43 мільёны беларускіх рублёў). Асноўным акцыянэрам і былым старшынём рады дырэктараў банку «Россия» ёсьць Юрый Кавальчук, які ўваходзіць у «блізкае кола» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Выданьне «Проект» нядаўна назвала яго другім чалавекам у Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Размова Наташы і Дзімы. Некалькі высноваў са скандальных зьліваўПасьля анэксіі Крыму міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць Кавальчука. Банк «Россия» зараз працуе на паўвостраве, ён таксама знаходзіцца пад санкцыямі.
Міністэрства замежных справаў Украіны выказала рашучы пратэст у сувязі з продажам крымскага вінзаводу.
Пасьля анэксіі Крыму завод нацыяналізавалі ўлады РФ, а потым было прынятае рашэньне аб яго прыватызацыі.