Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам павялічаць
- на гарадзкіх лініях — на 5 капеек,
- на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях — у сярэднім на 5%,
- на перавозку пасажырскага і грузавога багажу — у сярэднім на 5%.
У межах 5% у параўнаньні зь дзейнымі тарыфамі таксама павялічаць тарыфы на паслугі чыгуначных тэрміналаў (вакзалаў), у тым ліку:
- афармленьне праязных дакумэнтаў (білетаў) на праезд;
- іх пераафармленьне ў дзень адпраўленьня цягніка;
- рэзэрвацыю месцаў;
- афармленьне вяртаньня платы за нявыкарыстаны білет або дакумэнты на правоз багажу.
Апошні раз тарыфы павялічвалі год таму, у сьнежні 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі за 11 месяцаў склала 6,6 працэнта. Што падаражэла найбольш?Паводле МАРГ, цяпер насельніцтва кампэнсуе менш за 15% выдаткаў на ўнутрыдзяржаўныя пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам, а даходы ад паслуг чыгуначных тэрміналаў цяпер нават не кампэнсуюць выдаткаў на іх аказаньне.
Абедзьве пастановы набываюць моц праз 5 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
У лістападзе 2020 году спажывецкія цэны ў Беларусі ў параўнаньні з папярэднім месяцам агулам вырасьлі на 0,7%, у параўнаньні са сьнежнем 2019 году — на 6,1 працэнта, гадавая інфляцыя склала 6,6 працэнта. Пры гэтым паводле плянаў ураду і Нацыянальнага банку інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талён на праезд у Горадні і Гомлі стаў даражэйшым, чым у Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 месяцаў 2020 году цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,4%. Улады разьлічвалі на 5% за год