Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што на мяжы зь Беларусьсю з пачатку году было папярэджана каля 40 выпадкаў незаконнага перамяшчэньня зброі.
«З пачатку году на ўсёй лініі дзяржаўнай мяжы Ўкраіны было выяўлена 640 адзінак зброі. На мяжы зь Беларусьсью вялікай колькасьці зброі не назіралася — каля 40 адзінак халоднай і пнэўматычнай зброі» — паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Паводле яго, за 11 месяцаў году на мяжы зь Беларусьсю ня выяўлена ніводнага выпадку незаконнага перамяшчэньня баявой зброі. «У большасьці выяўленых выпадкаў зброя была пнэўматычная», — дадаў Андрэй Дземчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна на словах далучылася да санкцый Эўразьвязу, але так іх і не ўзаконіла