Рада нагадвае, што многія пратэстоўцы заразіліся COVID-19 у месцах утрыманьня пад вартай.
Ад імя насельніцтва Беларусі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зьвяртаецца да САЗ з просьбай заклікаць цяперашнюю беларускую адміністрацыю выканаць свае абавязаньні паводле статуту САЗ і беларускай Канстытуцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская паразмаўляла са старшынёй Рады БНР Івонкай СурвілайТэдраса Гебрэесуса просяць дапамагчы, па-першае, спыніць масавую дыскрымінацыю насельніцтва, якое знаходзіцца ў зьняволеньні з прычыны сваіх палітычных перакананьняў і ня мае нармальнага доступу да нацыянальнай сыстэмы аховы здароўя ў часы пандэміі COVID-19. Па другое, заклікаць улады Беларусі ўзяць на сябе адказнасьць за здароўе людзей, забясьпечыўшы належныя мэдычныя і сацыяльныя ўмовы ў месцах масавага утрыманьня пад вартай.
«Мы просім САЗ аказаць садзеяньне ў прадухіленьні распаўсюджваньня COVID-19 у беларускіх турмах і месцах часовага ўтрыманьня, а таксама дапамагчы зьняволеным атрымаць доступ да асноўных мэдычных пратаколаў», — гаворыцца ў лісьце Рады БНР.
У якасьці аднаго з выхадаў з сытуацыі Рада БНР прапануе Тэдрасу Гебрэесусу заклікаць урад Беларусі адкласьці масавае выкананьне адміністрацыйных пакараньняў, у тым ліку турэмнае зьняволеньне, да заканчэньня пандэміі COVID-19.
- Беларусь зьяўляецца членам Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) і ўдзельніцай яе Статуту зь першага дня, калі ён уступіў у сілу 7 красавіка 1948 году.