Жыхара Пінску 1989 году нараджэньня асудзілі на два гады абмежаваньня волі (так званай «хіміі») за допісы ў «Тэлеграме», паведаміў court.gov.by.
18 і 20 жніўня ён апублікаваў фатаграфію старшага опэрупаўнаважанага з абвінавачаньнем у генацыдзе і іншым тэкстам, які суд палічыў паклёпам, зьнявагай і дыскрэдытацыяй пацярпелага ў вачах грамадзкасьці.
Мабільны тэлефон пінчука сканфіскавалі ў даход дзяржавы як прыладу злачынства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА