У лісьце гаворыцца, што палітычную нестабільнасьць і раскол грамадзтва выклікала «чарговая фальсыфікацыя вынікаў выбараў прэзыдэнта». Яна, на думку аўтараў і падпісантаў, прывяла да поўнага праўнага дэфолту і «паставіла пад пагрозу незалежнасьць і сувэрэнітэт нашай краіны».
Разам з тым удзельніца Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Сьвятлана Хілько заклікала не падпісваць гэты ліст. «Падобна да ўкіду з мэтай збору зьвестак аб прыстойных сілавіках», — напісала яна ў фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія білі журналіста ТрафімовічаУ лісьце адзначаецца, што захады кіраўніцтва шэрагу сілавых структураў прывялі да дыскрэдытацыі прафэсіі ў вачах грамадзтва.
Патрабаваньні:
- Прызнаць выбары 9 жніўня 2020 года несапраўднымі;
- Правесьці новыя выбары ў адпаведнасьці з усімі міжнароднымі стандартамі, з сумленным і празрыстым фармаваньнем участковых выбарчых камісіяў і ЦВК, падлікам галасоў, допускам назіральнікаў.
Гатовых паставіць подпіс пад гэтым лістом просяць пісаць у тэлеграм-канал @honar_blr і пазначыць імя, прозьвішча, званьне або пасаду ў структуры.
Пакуль подпісы зьбіраюцца ў закрытым фармаце. Яны будуць апублікаваныя пасьля таго, як іх колькасьць перавысіць тысячу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 5 тысяч беларускіх хрысьціян падпісалі адкрыты ліст з патрабаваньнем да ўладаў спыніць гвалт