За III квартал 2020 году тэрміновыя банкаўскія ўклады (дэпазыты) фізычных асобаў у беларускіх банках зьменшыліся на 1,2 мільярда рублёў (на 6,5%) і на 1 кастрычніка склалі 17,62 мільярда рублёў
Пра гэта паведамляе выданьне «Беларускія навіны» са спасылкай на аналітычны агляд «Ведай свайго кліента», падрыхтаваны Нацыянальным банкам (НББ).
Уклады ў нацыянальнай валюце склалі 4,68 мільярда рублёў і зьнізіліся з чэрвеня на 462 мільёнаў рублёў (на 9%).
Уклады ў замежнай валюце (у рублёвым эквіваленце) склалі 12,94 мільярда і зьменшыліся з чэрвеня на 758 мільёнаў рублёў (на 5,5%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два апошнія месяцы беларусы забралі з банкаў больш за 1 мільярд даляраўЯк адзначана ў дакладзе НББ, зьмяншэньне ўкладаў адбылося пераважна за кошт кліентак-жанчын.
Паводле Нацбанку, часьцей за ўсё разьмяшчаюць уклады ў камэрцыйных банках жанчыны, старэйшыя за 55 гадоў, і мужчыны ад 26 да 60 гадоў.
У абсьледаваньні НББ узялі ўдзел 23 камэрцыйныя банкі Беларусі з 24-х.