Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За трэці квартал 2020-га беларусы забралі ўклады на 1,2 мільярда рублёў


Абвестка ў банкамаце
Абвестка ў банкамаце

У беларускіх банках працягваецца адток укладаў: у трэцім квартале 2020 году дэпазыты фізычных асобаў зьменшыліся на 1,2 мільярда рублёў або на 6,5%, паведамляе Нацбанк у сваім дасьледаваньні.

На 1 кастрычніка аб’ём тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) насельніцтва дасягаў 17,62 мільярда рублёў. За трэці квартал (ліпень–верасень) дэпазыты у беларускіх рублях зьменшыліся на 462 млн рублёў (або на 9%) і склалі 4,68 мільярда рублёў.

Дэпазыты ў замежнай валюце (у рублёвым эквіваленце) зьменшыліся на 758 млн рублёў (або на 5,5%) і зафіксаваліся на адзнацы 12,94 млрд рублёў. У даляравай раўнавартасьці зьніжэньне склала 805 млн даляраў (або на 14,1%). Аб’ём дэпазытаў на 1 кастрычніка склаў 4,9 млрд даляраў.

Найбольш беларусаў маюць уклады ў «Беларусбанку» — 49% аб’ёму дэпазытаў фізычных асобаў на 1 кастрычніка. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць «Белаграпрамбанк» (17,9%), «Банк БелВЭБ» (5,2%), «Белінвэстбанк» (3,9%) і «БПС-Сбербанк» (3,6%).

Адклікальныя ўклады ў нацыянальнай валюце склалі 500 млн рублёў, у замежнай — 1,92 млрд даляраў. Неадклікальныя ў беларускіх рублях — 4,19 мільярда рублёў, у валюце — 2,98 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG