Як паведамляюць на сайце фінансавай установы, праўленьне сфармаванае зь ліку дзейных супрацоўнікаў банка.
У яго ўвайшлі выканаўчая дырэктарка Тацяна Аўраменка, начальніца ўпраўленьня фінансавых інстытутаў Ірына Антонава, дырэктар дэпартамэнту карпаратыўнага бізнэсу Аляксандар Важдаеў, дырэктар дэпартамэнту розьнічнага бізнэсу Канстанцін Кір’янаў, выканаўчы дырэктар Уладзімер Караткевіч, намесьнік старшыні праўленьня Аляксандар Сотнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовая адміністрацыя на чале зь Ермаковай сыдзе зь «Белгазпрамбанку» 10 сьнежняІрына Патапава, Тацяна Аўраменка і Аляксандар Сотнікаў былі ў складзе папярэдняга праўленьня пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкі.
Часовая адміністрацыя ў кіраваньні «Белгазпрамбанкам» на чале з Надзеяй Ермаковай, прызначаная ўказам Нацыянальнага банку, завяршыла працу 10 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыку памянялі абвінавачаньне: «даваньне хабару» стала «атрыманьнем хабару»Колішні кіраўнік банку Віктар Бабарыка, які пасьля 20 гадоў працы звольніўся дзеля ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі, разам зь іншымі топ-мэнэджэрамі быў абвінавачаны ў эканамічных злачынствах і ў сярэдзіне чэрвеня ўзяты пад варту. Нядаўна ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы.