Ініцыятыва By_pol апублікавала чарговае відэа з камэраў сілавікоў. Запіс вёўся з задніх шэрагаў ачапленьня каля палаца незалежнасьці 23 жніўня, да якога падышоў шматтысячны марш.
Відэа складаецца з размоваў сілавікоў. А размовы сілавікоў складаюцца з шматлікіх нецэнзурных і абразьлівых слоў.
Пераказваючы літаратурнай мовай, сілавікі
- абмяркоўваюць, дзе і каго з пратэстоўцаў здымаць буйным плянам, у прыватнасьці кажуць, што чалавека з дудой трэба запомніць, бо потым ён, магчыма, будзе стаяць у мэтро;
- кажуць, што бляндынка ў жоўтай спадніцы, «падобная да Мальвіны», заробіць за ўдзел у акцыі «нармальна» грошай;
- не разумеюць каманды «памыць» праспэкт;
- папярэджваюць аднаго з пратэстоўцаў, каб адышоў, бо «пацярпіць» і потым будзе «сіні азадак» паказваць;
- атрымліваюць каманду «папрацаваць», калі людзі пачнуць «больш-менш разыходзіцца»;
- абмяркоўваюць, ці не завэрбаваць вайскоўцаў (відаць, тых, хто стаяў па пэрымэтры палаца), але сумняваюцца, ці вайскоўцам захочацца гэта паўтарыць;
- дыскутуюць пра матывацыю сваёй службы — пачуцьцё ваеннай рамантыкі, адрэналін ці шапаткія купюры: «У банку ты б больш зарабіў?» — «Там жа ... [працаваць] трэба, а тут нічога ня робіш».
Гэта ўжо чацьвёртае відэа з камэр сілавікоў, апублікаванае абʼяднаньнем сілавікоў Беларусі By_pol. І другое з ачапленьня каля Палаца Незалежнасьці 23 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Убрать этих, я говорю». Зьявілася відэа з камэр сілавікоў, як Лукашэнка выходзіў на праспэкт ім дзякавацьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася сьведчаньне, як сілавікі зьбіваюць затрыманых у аўтазаку. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гранаты рыхтуйце, гранаты-гранаты!» Зьявілася новае відэа з камэры сілавікоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны адзін аднаго фіксуюць, зьбіраюць кампрамат». Былы сьледчы пра відэа з аўтазака