У менскім Доме афіцэраў разьвітваюцца зь першым прэм’ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам.
Падчас цырымоніі сыну Вячаслава Кебіча Алегу стала блага. Ён упаў з крыкам, пазьней яго забрала машына хуткай дапамогі.
Цырымонія будзе доўжыцца да 13-й гадзіны, пахаваюць былога кіраўніка ўраду на Ўсходніх могілках Менска.
Вячаслаў Кебіч памёр 9 сьнежня на 85-м годзе жыцьця. Паводле сваякоў, у яго быў каранавірус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кебіч мог зьмяніць Беларусь да лепшага. Але зьмяніў да горшага
Цягам 1990–1994 гадоў Вячаслаў Кебіч займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі. Быў апанэнтам Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году.
Пасьля адстаўкі стварыў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз, які ўзначальваў да апошняга часу. У 1996–2004 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу памёр першы кіраўнік ураду незалежнай Беларусі, канкурэнт Лукашэнкі на выбарах 1994 году Вячаслаў КебічМеў шэраг дзяржаўных узнагародаў, заслужаны машынабудаўнік БССР і ляўрэат Дзяржпрэміі БССР. Кандыдат эканамічных навук, аўтар кніг «Спакуса ўладай» і «Белавескі гамбіт».
Вячаслаў Кебіч крытыкаваў апазыцыю і падтрымліваў палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэм’ер Кебіч пра рэстарацыю каля Курапатаў: «Навошта хадзіць есьці на могілкі?»