У сваім традыцыйным штогадовым плебісцыце часопіс Time абраў 78-гадовага Джо Байдэна і 56-гадовую Камалу Гарыс «Асобамі году – 2020».
Джо Байдэн — абраны прэзыдэнт ЗША, інаўгурацыя якога плянуецца на 20 студзеня 2021 году. Камала Гарыс — віцэ-прэзыдэнт у ягонай адміністрацыі.
«За зьмяненьне амэрыканскай гісторыі, за дэманстрацыю таго, што сіла эмпатыі большая, чым лютасьць падзелу», — так часопіс Time падсумаваў сёлетняе абгрунтаваньне выбару асобаў году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часопіс Time назваў 2020 год найгоршым у сучаснай гісторыі ЗША