Сэнат Казахстану ў двух чытаньнях ухваліў законапраект, які забароніць дзяржаўным службоўцам, дэпутатам парлямэнту і судзьдзям адкрываць рахункі ў замежных банках, аднак забарона не закране іхных жонак, мужоў і дзяцей.
Як паведамляе Tengrinews.kz, папраўкі ўносяцца ў шэраг законаў «у пытаньнях узмацненьня абароны правоў грамадзян у крымінальным працэсе і супрацьдзеяньні карупцыі».
Пакуль што гэта не закранае сем’і чыноўнікаў і палітыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дом Шэрлака Холмса ў Лёндане ў 2015 годзе належаў сям’і Нурсултана Назарбаева, — The Times- У чэрвені старэйшая дачка былога прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева Дарыга і ейны старэйшы сын Нуралі Аліеў адстаялі ў брытанскім судзе сваю раскошную нерухомасьць у Лёндане — два будынкі і кватэру агульным коштам каля 100 мільёнаў даляраў, якія знаходзіліся пад арыштам на патрабаваньне Нацыянальнага агенцтва барацьбы з злачыннасьцю (NCA).
- У жніўні сёлета ў Лёндане памёр 29-гадовы сын Дарыгі Назарбаевай Айсултан, які ў апошнія месяцы свайго жыцьця пісаў у фэйсбуку пра маштабную карупцыю з удзелам сямейнікаў экс-прэзыдэнта Казахстану і выстаўляў у адрас сваіх родзічаў абвінавачаньні.