Ганна Волкава ў дні пратэстаў часам праяжджала па Савецкай вуліцы і паказвала пальцамі знак перамогі V удзельнікам маршаў і акцыяў. 11 кастрычніка яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ і завезьлі ў Чыгуначны РАУС – нічога не тлумачачы. Вечарам Ганна трапіла ў ІЧУ, дзе правяла содні. На яе склалі пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Гэтую справу спынілі, але міліцыя распачала новую – паводле артыкула 23.5 (абраза службовай асобы).
На судзе выступаў міліцыянт, камандзір роты патрульна-паставой службы Юры Радчанка. Ён сьведчыў, што 11 кастрычніка Ганна ехала на сваім аўтамабілі, адмыслова пасыгналіла, каб прыцягнуць увагу, а калі ён азірнуўся, «прадэманстравала непрыстойны жэст – сярэдні палец рукі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За падсечку міліцыянту віцябляніну далі 4,5 года калёнііГанна не прызнала віну і казала на судзе, што яе затрымалі без тлумачэньня супрацоўнікі ДАІ, завезьлі ў РАУС. Яна не выключае, што ўвагу міліцыі маглі прыцягнуць чырвоныя стужкі на аўтамабілі або тое, што яна паказвала знак V пратэстоўцам.
Судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў пакараў яе штрафам у 20 базавых велічыняў (540 рублёў).