Таксама суд задаволіў пазоў пацярпелага міліцыянта, які патрабаваў кампэнсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў.
Пра гэта паведамляе сайт «Віцебская вясна».
У Віцебску гэта ўжо трэці працэс у крымінальных справах паводле артыкулаў 364 і 366 ( ужываньне гвалту да супрацоўнікаў МУС і службовых асобаў) супраць пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску на 2,5 года асудзілі мужчыну, які бараніў жанчыну ад затрыманьняУ апошнім слове абвінавачаны яшчэ раз прасіў прабачэньня ў пацярпелага, які пасля падсечкі, зробленай Яфрэменкам падчас сутыкненьня пратэстоўцаў зь сілавікамі 13 верасьня, упаў і падрапаў далоні. Яфрэменка таксама папрасіў прабачэньня ў сваёй жонкі, якая засталася адна з малым сынам.
«Віцебская вясна» цытуе словы прысутнага на судзе сябра Яфрэменкі:
«Пацярпелы міліцыянт — малады чалавек без грамадзянскай пазыцыі. Калі выносіўся прысуд і бацьку разлучалі з сынам на чатыры з паловай гады — на ягоных вуснах была ўхмылка. На жаль, такі ў нас тыповы вобраз сучаснага супрацоўніка МУС».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта мая кватэра. Што хачу, тое і раблю». На лёджыі Севярынцаў вісіць бел-чырвона-белая гірлянда