Святлана Ціханоўская прызначыла прадстаўніка ў міжнародных справах

Святлана Ціханоўская

Ім стаў дыплямат Валер Кавалеўскі, які да гэтага прызначэньня працаваў у штаб-кватэры Сусьветнага банку.

Валер Кавалеўскі — дыплямат. Ён скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, бізнэс-школу ІПМ і магістратуру Джорджтаўнскага унівэрсытэту (ЗША). У МЗС Беларусі займаўся адносінамі Беларусі і ЗША, працаваў у пасольстве ў Вашынгтоне. Да прызначэньня прадстаўніком Ціханоўскай працаваў у штаб-кватэры Сусьветнага банку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым для Лукашэнкі страшныя санкцыі? Думка экспэрта

Валер Кавалеўскі папоўніў кабінэт прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай, у які ўжо ўваходзяць:

  • Алесь Аляхновіч, прадстаўнік у пытаньнях эканамічных рэформаў
  • Алана Гебрэмарыям, прадстаўніца ў справах моладзі і студэнтаў
  • Мечыслаў Грыб, прадстаўнік у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы
  • Анатоль Лябедзька, прадстаўнік у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы
  • Гары Паганяйла, прадстаўнік у пытаньнях правоў чалавека
  • Вольга Шпарага, прадстаўніца ў пытаньнях адукацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прызначыла свайго першага палітычнага дарадцу і дарадцу па міжнародных адносінах

Апрача гэтага зь Сьвятланай Ціханоўскай цесна супрацоўнічаюць старэйшы палітычны дараднік Аляксандар Дабравольскі і дараднік у пытаньнях міжнародных дачыненьняў Франак Вячорка.