Намесьнік старшыні камісіі дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Віктар Сьвіла патлумачыў, што цяпер сфэра ўжытку дзяржаўным сымбаляў істотна пашырыцца, цытуе яго БелТА.
«Найбольшая колькасьць зьменаў уносіцца ў артыкул 5 дзейнага закону. Гаворка ў асноўным аб пашырэньні сфэры ўжываньня дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасці, зьмены тычацца як часу, так і прасторы. Частка 3 арт. 5 пашырае пералік падставаў для прымяненьня дзяржаўнага сьцяга. Сюды дадаткова ўключаюцца спартовыя спаборніцтвы, культурныя, масавыя і іншыя мерапрыемствы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За замену чырвона-зялёнага сьцяга на бел-чырвона-белы гамельчуку прысудзілі два гады «хіміі»Паводле Віктара Сьвілы, прыняцьце закону станоўча адаб’ецца на культуры ўжываньня дзяржаўных сымбаляў, што будзе спрыяць «росту патрыятызму, павагі да сваіх герба і сьцяга».
Тым часам улады разьвязалі сапраўдную вайну ў адносінах да гістарычнай сымболікі — прапаганда і вышэйшыя кіраўнікі называюць яе «калябаранцкай» і «фашысцкай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыянальныя сьцягі на бальконах суды пачалі разглядаць як адзіночныя пікеты«Несанкцыянаваным пікетам» суды прызнаюць у тым ліку наяўнасьць бел-чырвона-белага сьцяга на бальконе, выпісваючы штрафы ды суткі арышту. Агучваліся ініцыятывы пакінуць нацыянальныя палотнішчы ў музэі, усё астатняе — забараніць.