Кіраўнікі МЗС Літвы і Латвіі выступілі ў падтрымку свабоды беларускіх СМІ

Акцыя ў падрымку журналістаў 3 верасьня ў Менску

У падтрымку свабоды масмэдыя ў Беларусі выступілі кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Латвіі Эдвардс Рынкевічс і Літвы Лінас Лінкявічус на Ўсясьветнай канфэрэнцыі свабоды прэсы, арганізаванай UNESCO і Міністэрствам замежных спраў Нідэрляндаў, піша БелаПАН.

Рынкевічс зьвярнуў «асаблівую ўвагу на драматычную сытуацыю з СМІ ў Беларусі». Ён расказаў аб праграмах падтрымкі, навучаньня і лячэньня, якія прапануе Латвія, і заклікаў узмацніць падтрымку незалежных СМІ ў Беларусі.

Лінкявічус заклікаў беларускія ўлады пакласьці канец усім формам гвалту над журналістаамі, адвольным арыштам і затрыманьням, а таксама расьсьледаваць парушэньні свабоды СМІ.

«Свабода выказваньня думак і свабода друку — кутні камень дэмакратыі. Такім чынам, наш абавязак — гарантаваць бясьпечнае мэдыяасяродзьдзе, павысіць бясьпеку журналістаў і пакласьці канец беспакаранасьці за злачынствы супраць іх. Літва асуджае прымяненьне гвалту і рэпрэсіі супраць журналістаў», — сказаў Лінкявічус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tut.by узнагародзілі міжнароднай прэміяй Паўла Шарамета
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з турмы на Акрэсьціна шпіталізавалі ў кардыялёгіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэратара тэлеканалу «Белсат» Івана Куракевіча арыштавалі на 15 сутак