Як нагадвае Tut.by, сьпіс з такімі рэсурсамі недасяжны для прагляду звычайным карыстальнікам, але даступны для інтэрнэт-правайдэраў.
Цяпер сайт не адчыняецца ў некаторых карыстальнікаў зь Беларусі ў залежнасьці ад апэратара (у прыватнасьці, пры спробе зайсці праз byfly зьяўляецца надпіс «Не ўдаецца атрымаць доступ да сайту»).
У іншых выпадках пры спробе зайсьці на плятформу без выкарыстаньня VPN-сэрвісу зьяўляецца «заглушка», якая паведамляе, што стваральнікі «забаранілі ўваход на гэты сайт зь Беларусі без VPN», бо рупяцца пра бясьпеку сваіх наведнікаў і іх пэрсанальных зьвестак.
1 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра запуск «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў». У ейным стварэньні таксама ўдзельнічалі сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка і былы сьледчы, а цяпер каардынатар ініцыятывы By_pol Андрэй Астаповіч. Паводле Латушкі, задача стваральнікаў кнігі не выносіць прысуд, а зафіксаваць факты злачынстваў, каб у будучыні прыцягнуць вінаватых да адказнасьці — паводле міжнароднага мэханізму крымінальнага перасьледу або «ў новай дэмакратычнай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ілюзія беспакаранасьці павінна зьнікнуць». Латушка пра «Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў»