Пяць студэнтаў і тры выкладчыкі зь Беларусі будуць працаваць ва Ўнівэрсытэце імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы ў наступным сэмэстры дзякуючы адмысловым стыпэндыям.
«Мы вырашылі дапамагчы беларусам адразу пасьля таго, як у іх краіне пачалася хваля антыўрадавых пратэстаў і рэпрэсій. Я надзвычай рады, што нам удалося тэхнічна завяршыць усю справу за такі кароткі час», — сказаў сайту iDNES.cz рэктар Яраслаў Мілер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар беларускай культуры пра чэскую дапамогу, лісты палітвязьням і творчыя стыпэндыі«Сытуацыя ў Беларусі няпростая для многіх навукоўцаў і студэнтаў, і любая магчымасьць прапанаваць ім дапамогу, надзею і спакой для працы і навучаньня важная», — дадаў Мілер.
Унівэрсытэт у Оламаўцы выдзеліў амаль 900 000 крон (42 тысячы даляраў) на спэцыяльныя стыпэндыі. Дзякуючы ім беларускія студэнты пабудуць ва ўнівэрсытэце чатыры месяцы, а навукоўцы — адзін месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куля засталася за сантымэтар ад аорты». Як беларускія доктаркі ў Чэхіі дапамагаюць пацярпелым ад гвалту беларусам