Пра сьмерць Вячаслава Кебіча паведаміў «Нашай ніве» ягоны сын.
26 лістапада ён захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў шпіталі. Інфармацыі пра пахаваньне пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кебіч мог зьмяніць Беларусь да лепшага. Але зьмяніў да горшагаХто такі Вячаслаў Кебіч
Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 году на Валожыншчыне.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава, другім сакратаром Менскага гарадзкога камітэту, а затым абласнога камітэту КПБ.
У 1985-1990-х — намесьнік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржпляну БССР. У 1990–1994 гадах — старшыня Савету міністраў БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Прайграў прэзыдэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 году. Пайшоў у адстаўку 21 ліпеня 1994-га.
8 сьнежня 1991 году разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавескае пагадненьне аб ліквідацыі СССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэм’ер Кебіч пра рэстарацыю каля Курапатаў: «Навошта хадзіць есьці на могілкі?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спадар Свабода. Пацалунак Кебіча і Чарнамырдзіна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спадар Свабода. Як Лукашэнка Кебічу паціснуў два пальцы, а Пазьняк не падаў рукі