Кампанія Google сыстэматызавала пошукавыя запыты беларусаў і апублікавала рэйтынг самых папулярных за 2020 год.
Часьцей за ўсё карыстальнікі шукалі інфармацыю пра каранавірус і яго сымптомы, аб курсе даляра да рубля, зьвесткі аб прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША і навіны зь Беларусі.
Пэрсонай году стаў прэтэндэнт на найвышэйшую пасаду Віктар Бабарыка, а замыкае дзясятку кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Сярод пакупніцкіх прыярытэтаў значацца мэдычныя маскі і антысэптыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гарадзкое» апытаньне Chatham House: Бабарыка самы папулярны, Латушка нароўні з ЛукашэнкамСамыя папулярных запыты Google сёлета ў Беларусі
- 1. Каранавірус
- 2. Выбары ў ЗША
- 3. Сымптомы каранавірусу
- 4. Навіны. Менск
- 5. Віктар Бабарыка
- 6. Сьвяты. 2020
- 7. Курс даляра
- 8. Аляксей Навальны
- 9. Міхаіл Яфрэмаў
- 10. Высакосны год
Самыя запатрабаваныя пэрсоны 2020 году
- 1. Віктар Бабарыка
- 2. Аляксей Навальны
- 3. Міхаіл Яфрэмаў
- 4. Кім Чэн Ын
- 5. Валер Цапкала
- 6. Джо Байдэн
- 7. Арцём Дзюба
- 8. Барыс Клюеў
- 9. Кобі Браянт
- 10. Сьвятлана Ціханоўская
Галоўныя пакупкі «каранавіруснага» году
- 1. Мэдычныя маскі
- 2. Пульсаксымэтры
- 3. Антысэптык для рук
- 4. Рэсьпіратары
- 5. Парацэтамол
- 6. Ровар
- 7. iPhone 12
- 8. Батут
- 9. Участак пад Менскам
- 10. Ноўтбук