Папярэдні дазвол на апэрацыю куплі-продажу 23 лістапада даў Антыманапольны камітэт Украіны. Дагэтуль асноўным уласьнікам украінскага «БТА Банку» зьяўляецца прадпрымальнік Кенэс Ракішаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянін Беларусі выкупіў кантрольны пакет акцый украінскай філіі казахстанскага «БТА Банку»Украінскі «БТА Банк» заснаваны ў 1992 годзе на інвэстыцыі аднайменнага казахстанскага банку, якім валодаў Кенэс Ракішаў. Ён валодаў таксама кантрольным пакетам акцый украінскага банку. Паводле інфармацыі Нацыянальнага банку Ўкраіны, на 1 кастрычніка гэты банк займаў 71-е месца паводле аб’ёмаў актываў сярод 74 фінансавых установаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Ўкраіны.
Паводле Forbes, сёлета Кенэс Ракішаў заняў шостае месца ў рэйтынгу 50 найбольш заможных бізнэсоўцаў Казахстану з ацэнкай актываў на кастрычнік 890 мільёнаў даляраў.
Украіна — у сфэры інтарэсаў бізнэсоўца
У 2018 годзе прадпрыемства «Нафтабітумны завод», якое Мікалаю Вараб’ю, спрабавала ўдзельнічаць у конкурсе на прыватызацыю найбуйнейшага ва Ўкраіне энэргетычнага прадпрыемства «Центренерго».
Але, паводле Фонду дзяржаўнай маёмасьці Ўкраіны, праваахоўныя органы высьветлілі, што канчатковым бэнэфіцыярным уладальнікам беларускай кампаніі «зьяўляецца асоба, якая адначасова зьяўляецца заснавальнікам і кантралёрам кампаній, зарэгістраваных на тэрыторыі Расеі».
Насуперак патрабаваньням украінскага заканадаўства гэтая інфармацыя не была пазначаная ў конкурснай дакумэнтацыі. Пазьней Фонд дзяржаўнай маёмасьці Ўкраіны абвясьціў аб скасаваньні конкурсу для продажу «Центренерго», таму што без нафтабітумнага заводу застаўся толькі адзін прэтэндэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускую кампанію выключылі з прыватызацыйнага конкурсу ва Ўкраіне за сувязі ўладальнікаў з РасеяйУ 2019 годзе УП «Нафтабітумны завод» з другой спробы ўвайшло на ўкраінскі рынак — фактычна беларускі інвэстар атрымаў доступ да перапампоўкі расейскага дызэльнага паліва праз Украіну ў Эўразьвяз, купіўшы кантрольны пакет акцый статутнага капіталу ўкраінскага ТАА «Прыкарпатзахадтранс» (г. Роўна).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы сталі ўласьнікамі ўкраінскай трубы, якая пампуе расейскае паліва ў Эўразьвяз
У сьнежні 2019 году эстонская кампанія, падкантрольная Мікалаю Вараб’ю, атрымала эксклюзіўны дазвол Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі на пастаўку больш як 600 тысяч тонаў энэргетычнага вугалю з Расеі ва Ўкраіну.