«Я ведаю генэрала Остына. Я яму давяраю. Таму што я ведаю, як ён рэагуе на ціск», — напісаў Байдэн у Твітэры.
Калі Остына зацьвердзіць Сэнат, Остын стане першым афраамэрыканцам, які ўзначаліць Пэнтагон. Остын выйшаў на пэнсію ў 2016 годзе, адслужыўшы ў арміі 41 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп зноў заявіў пра непрызнаньне перамогі БайдэнаУ артыкуле для выданьня The Atlantic «Чаму я абраў Лойда Остына міністрам абароны» Байдэн адзначыў, што раней генэрал «адыграў ключавую ролю ў вяртаньні 150 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў», якія бралі ўдзел у баявых дзеяньнях у Іраку.
У Сэнаце, як адзначаюць некаторыя камэнтатары, зацьверджаньне Остына можа сутыкнуцца з апазыцыяй тых сэнатараў, якія лічаць, што на чале Пэнтагону павінна стаяць цывільная асоба. Некалькі дэмакратычных сэнатараў ужо заявілі, што будуць супраць гэтага прызначэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інаўгурацыя Джо Байдэна пройдзе ў скарочаным фармаце