Суд вынес кароткую пастанову, адхіліўшы запыт, зроблены кангрэсмэнам Майкам Кэлі, саюзьнікам Трампа, і яшчэ шэрагам прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі ад Пэнсыльваніі. Яны падалі пазоў пасьля выбараў, сьцьвярджаючы, што новыя правілы галасаваньня па пошце, уведзеныя ўладамі Пэнсыльваніі ў 2019 годзе, супярэчаць заканадаўству штата.
Пэнсыльванія стала адным з штатаў, вынікі галасаваньня ў якіх сталі вырашальнымі для перамогі Джо Байдэна ў агульнанацыянальным маштабе. Улады Пэнсыльваніі, штата на паўночным усходзе ЗША, ужо афіцыйна пацьвердзілі вынікі выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп зноў заявіў пра непрызнаньне перамогі БайдэнаРашэньне было падтрымана ўсімі судзьдзямі, у тым ліку шасьцю кансэрватарамі, трое зь якіх былі прызначаныя на пасаду Дональдам Трампам.
Трамп сьцьвярджае, што менавіта ён стаў пераможцам выбараў, бяздоказна заяўляючы аб шырокамаштабных фальсыфікацыях пры падліку галасоў у некалькіх штатах, уключаючы Пэнсыльванію. Дэмакраты абвінавачваюць Трампа ў імкненьні падарваць давер грамадзтва да сумленнасьці выбараў у Злучаных Штатах і да дэмакратыі ў цэлым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў калёнцы для Washington Post паведаміла, што наведае сталіцу ЗША на інаўгурацыйным тыдніАўтары пазову сьцьвярджалі, што закон аб галасаваньні па пошце, які дазваляе выбаршчыкам свабодна галасаваць з дапамогай адпраўкі паштовых бюлетэняў і быў прыняты заканадаўчым сходам Пэнсыльваніі ў 2019 годзе, зьяўляецца парушэньнем канстытуцыі штату. Заканадаўчы сход Пэнсыльваніі кантралюецца Рэспубліканскай партыяй.