Рэнэ Фазэль і генэральны сакратар галоўнай хакейнай арганізацыі Хорст Ліхтнэр атрымалі станоўчы вынік тэстаў на каранавірус, паведамляе прэс-служба IIHF. Абодва цяпер знаходзяцца на самаізаляцыі.
Фазэль растлумачыў, што раней IIHF ініцыявала сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, які займае пасаду кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.
На сустрэчы, якая павінна была адбыцца 8 сьнежня, бакі плянавалі абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з чэмпіянатам сьвету ў хакеі 2021 году, які першапачаткова павінны былі прыняць Беларусь і Латвія.
А таксама на парадку дня перамоў стаялі абвінавачаньні ў адрас кіраўніка Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзьмітрыя Баскава, бягучая сытуацыя з COVID-19 у Беларусі і дзеяньні для бясьпечнага правядзеньня турніру ў супрацоўніцтве з Латвіяй.
Акрамя сустрэчы з Лукашэнкам, Фазэль адзначыў, што віртуальная сустрэча з нацыянальнымі асацыяцыямі – чальцамі IIHF, заплянаваная на 11 сьнежня, таксама будзе адкладзеная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў Лукашэнку прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях і іншых спаборніцтвахНапярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) наклаў на Лукашэнку і НАК Беларусі санкцыі, часова адхіліў сябраў Алімпійскага камітэту Беларусі ад удзелу ў Алімпіядах. Пад санкцыі трапіў і кіраўнік ФХРБ Дзьмітры Баскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фінансавыя і рэпутацыйныя страты істотныя». Былы чыноўнік Мінспорту Беларусі пра санкцыі МАК ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік фэдэрацыі Даніі: Калі гісторыя з Баскавым акажацца праўдай, то гэта несумяшчальна з правядзеньнем ЧС