ААН заклікала Расею спыніць акупацыю Крыму і вывесьці зь яго свае войскі. Беларусь галасавала супраць

Украіна, Крым, Бахчысарайскі раён.

Пра заклік да ўладаў Расеі спыніць акупацыю ўкраінскага паўвострава і прызыў яго жыхароў ва Ўзброеныя сілы РФ гаворыцца ў рэзалюцыі па праблеме мілітарызацыі анэксаванага Крыму.

У ходзе 75-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН 7 сьнежня была прынятая рэзалюцыя па праблеме мілітарызацыі Крыму і Севастопаля, а таксама акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў.

Як піша «Нямецкая хваля», за дакумэнт прагаласавалі 63 краіны, 17 выступілі супраць (сярод іх і Беларусь), яшчэ 62 дзяржавы ўстрымаліся.

У рэзалюцыі заклікалі Расею «неадкладна, цалкам і без вылучэньня ўмоваў вывесьці свае ўзброеныя сілы з Крыму і неадкладна спыніць часовую акупацыю ўкраінскай тэрыторыі.

Акрамя таго краіны, якія падтрымалі дакумэнт, лічаць, што Расеі трэба таксама спыніць прызыў жыхароў Крыму ў свае Ўзброеныя сілы ў парушэньне міжнароднага гуманітарнага права, а таксама «мілітарызацыю» адукацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы беларускі чыноўнік пракамэнтаваў сваё звальненьне з адміністрацыі гораду ў анэксаваным Расеяй Крыме