Разам падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць у барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасьці і правы чалавека дамовіліся прэзыдэнты Літвы Гітанас Наўседа і Ўкраіны Уладзімір Зяленскі падчас тэлефоннай размовы 7 сьнежня, інфармуе БелаПАН.
Бакі «абмеркавалі напружаную сытуацыю ў суседняй Беларусі», адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта Літвы. «Мы бачым, што цяперашняя сытуацыя не паляпшаецца. Таму вялікае значэньне мае працяг санкцый ЭЗ супраць беларускага рэжыму. Мы вітаем рашэньне Ўкраіны далучыцца да пакета санкцый ЭЗ супраць рэжыму», — сказаў Наўседа.
Ён праінфармаваў Зяленскага аб выніках перамоў зь «лідэрам грамадзянскай супольнасьці Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай», якія адбыліся 24 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы зацьвердзіў склад новага ўраду. Краўнік МЗС абяцае падтрымку беларускай апазыцыіНаўседа таксама падкрэсьліў, што Літва разьлічвае на нязьменную салідарнасьць Украіны ў адмове ад куплі электраэнэргіі, што выпрацоўваецца на Беларускай АЭС, якая «не адпавядае патрабаваньням аховы навакольнага асяродзьдзя і ядзернай бясьпекі».
У паведамленьні прэсавай службы Зяленскага па выніках размовы з Наўседам беларускае пытаньне ня згадваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі трэцяга пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі