7 сьнежня Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць уладкаваць на працу асобаў, якія сядзяць бяз працы. На яго думку, гэта «будучыя злачынцы».
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на гэтае выказваньне, назваўшы галоўным дармаедам краіны самога Лукашэнку.
«Галоўны дармаед у Беларусі — гэта Аляксандр Лукашэнка. Кожны тыдзень ягоная «самазанятасьць» прыносіць краіне мільённыя страты. Кожны тыдзень празь яго звальняюць сумленных людзей і зьнішчаюць сумленныя бізнэсы. Кожны тыдзень празь яго беларусы вымушаныя пакідаць краіну і вывозіць свае кампаніі, бо часам гэта адзіны спосаб працаваць і зарабляць».
Вырашэньнем праблемы, на думку Ціханоўскай, ёсьць «сыход дыктатара, каб даць людзям магчымасьць працаваць у сваёй краіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта будучы злачынца». Лукашэнка запатрабаваў паставіць на ўлік і працаўладкаваць усіх «дармаедаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Засакрэчаныя дармаеды. У лістападзе абяцаюць абнавіць базу насельніцтва, не занятага ў эканоміцы