Ларыса Самсонава адбывае 10-дзённы адміністрацыйны арышт за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» другі раз. Упершыню яна апынулася ў ізалятары ў верасьні за тое, што ішла зь бел-чырвона-белым сьцягам па горацкай вуліцы. Тады, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня, жанчына галадавала. Умовы, у якіх яе трымалі, яна назвала зьдзекам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Злавілі ўсямёх цётку». Гісторыя пэнсіянэркі, якая ў няволі галадавала 12 дзён4 сьнежня пэнсіянэрку схапілі зноў і асудзілі, як кажуць родныя, за тое, што сустракала ля мясцовага аддзелу міліцыі актывіста Андрэя Юркова, які выйшаў з ізалятару пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу маўчаць, калі побач зло». Актывіст з Горак адседзеў за пратэсты ўжо 42 дніАб забароне прымаць перадачы для зьняволенай пэнсіянэркі дачка Марына даведалася 7 сьнежня. Патрабаваньні начальніка ізалятару Антона Куліка пераказаў ёй іншы супрацоўнік. Ён заявіў, што асуджаная мае заплаціць за 20 дзён зьняволеньня 270 рублёў. Перадачы для яе пачнуць прымаць, калі будзе аплочана «хаця б палова гэтай сумы».
Марына кажа: маці дапускала, што кіраўніцтва ўстановы будзе вымагаць аплаты ўвязьненьня, і зьбіралася абвясьціць галадоўку. Знакам для яе мусіла стаць адсутнасьць перадачаў.
Марына таксама абвясьціла галадоўку сёньня на знак падтрымкі матчынага пратэсту, бо лічыць пазыцыю начальніка ізалятару незаконнай. 8 лістапада яна паспрабуе зноў перадаць перадачу маці.
З начальнікам ізалятару Антонам Куліком пагаварыць пра сытуацыю з адміністрацыйна асуджанай Ларысай Самсонавай нам не ўдалося. На званкі ён не адказаў.
Акрамя 20 «сутак», Ларыса Самсонава мае сплаціць штраф 1620 рублёў за ўдзел у акцыях пратэсту. Яго ёй дазволілі сплачваць часткамі цягам трох месяцаў.