У Беларусі запрацавала мабільная праграма, якая аб’ядноўвае фонды дапамогі пацярпелым

Зьбіты падчас жнівеньскіх пратэстаў у Горадні. Архіўнае фота.

Пакуль што прыкладаньне даступнае толькі для Android-прыладаў.

Сайт праекту — digitalsolidarity.io.

Паводле распрацоўнікаў, плятформа будзе карысная і тым, хто хоча аказаць дапамогу, і тым, хто хоча яе атрымаць.

«Можна ўказаць каналы дапамогі, частату, а далей сыстэма, працуючы з базамі розных фондаў, будзе сама „балянсаваць“ — як лепш разьмеркаваць плыні, каб дапамагчы большай колькасьці людзей, і каб у розных арганізацыях дапамогі не было сытуацыі, калі дзе-небудзь ёсьць недахоп, а дзесьці лішак сродкаў», — тлумачыць адзін з распрацоўнікаў плятформы Павал Лібер.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Банкаўская сыстэма Беларусі цалкам захопленая сілавікамі». Андрэй Стрыжак пра блякаваньне дапамогі пацярпелым