Міністэрства здароўя: за мінулы дзень у Беларусі ад каранавірусу памерлі 8 чалавек

Тэст на каранавірус.

За ўчорашні дзень у Беларусі афіцына памерлі 8 чалавек з каранавірусам (ад пачатку эпідэміі – 1215).

Міністэрства аховы здароўя за апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравала 1796 новых выпадкаў COVID-19 (агулам 148 953).
Гэта крыху меней, чым у нядзелю 5 сьнежня.

Ачунялі і выпісаліся 126 084 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяцей сапраўды забіраюць у маці, калі тыя хворыя на COVID-19. Што кажа Сусьветная арганізацыя здароўя?