Штаб Цапкалы адмовіўся браць удзел у «круглым стале» Васкрасенскага

Былы прэтэндэнт у прэзыдэнты Беларусі, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала.

Прэс-служба штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Валера Цапкалы паведаміла, што пасьля агульнага абмеркаваньня пытаньня аб удзеле ў «круглым стале дэмакратычных сіл» удзельнікі штабу вырашылі адмовіцца ад яго.

«Ані Сяргей Гасаян, ані хто-кольвек яшчэ з штабу не плянуе браць удзел у заўтрашнім пасяджэньні, па ўзгадненьні з Валерам Цапкалам», – сказаў Свабодзе прэс-сакратар штабу Цапкалы Аляксей Урбан.

6 сьнежня юрыст штабу Цапкалы Сяргей Гасаян заявіў, што зьбіраўся прыняць удзел у пасяджэньні і патлумачыў, як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыст штабу Цапкалы патлумачыў, чаму ідзе на «круглы стол» Васкрасенскага

«Круглы стол дэмакратычных сіл», які ачольвае колішні сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі, прызначыў на 8 сьнежня пасяджэньне пра абмежаваньне тэрміну кіраваньня прэзыдэнта Беларусі.

Такі відэазварот зрабіў Валер Цапкала.

Чаму першы «круглы стол» Васкрасенскага скончыўся правалам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму першы «круглы стол» Васкрасенскага скончыўся правалам