«Калі мы возьмем за адпраўны пункт цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі, я пакуль што супраць любых эканамічных санкцый супраць беларускіх кампаній ці сэктараў эканомікі. У нас ёсьць прынцыповыя палітычныя рознагалосьсі зь Беларусьсю, але я ня бачу па стане на гэты момант — падкрэсьліваю, на гэты момант, —фундамэнтальнай неабходнасьці ў эканамічных санкцыях», — заявіў Дзьмітро Кулеба ў інтэрвію ўкраінскаму агенцтву «РБК-Україна».
Міністар падкрэсьліў, што ўзаемны гандаль зьяўляецца аднолькава важным для абедзьвюх краін. «Будзем прытрымлівацца гэтай лёгікі. Нагадаю, што мы адразу ж занялі адназначную пазыцыю і ідзём сынхранізавана з Эўрапейскім зьвязам і ў абароне правоў чалавека, і ў асуджэньні гвалту і патрабаваньнях дэмакратычных зьменаў у Беларусі. І я ня бачу ніякіх перадумоваў для зьмены гэтай пазыцыі зараз».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна за гандаль зь Беларусьсю, акрамя прадпрыемстваў, падкантрольных Расеі», — міністар замежных спраў КулебаДзьмітро Кулеба падкрэсьліў, што Ўкраіна як дзяржава выступае на баку беларускага народу. «Мы верым, што на свабодных выбарах, якія аднойчы адбудуцца, народ выбера сваіх законных прадстаўнікоў. Цяпер нашы партнэры бачаць у спадарыні Ціханоўскай ключавога лідэра апазыцыі. Я не адмаўляю гэтага факту, і я гатовы да размовы зь ёй».
Украіна, як і краіны ЭЗ, не прызнала легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі, прыпыніўшы са жніўня ўсе афіцыйныя кантакты зь беларускім бокам. У верасьні стала вядома, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, але не эканамічныхПасьля ўвядзеньня Эўразьвязам першых санкцый у дачыненьні да Беларусі Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да іх, але эканамічную супрацу будзе працягваць.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым 25 лістапада заявіў, што Менск падрыхтаваў санкцыйны сьпіс шэрагу афіцыйных асобаў Украіны. Але ніводнага прозьвішча кіраўнік беларускага МЗС не назваў.