Кандыдат філязофскіх навук, загадчык аддзелу сацыялёгіі дзяржаўнага кіраваньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Шчокін выказаўся пра беларускую гістарычную сымболіку.
«Час навесьці законны парадак. Варта выйсьці з прапановай у Нацыянальны сход і ўнесьці зьмены ў заканадаўства наконт выкарыстаньня гэтых сымбаляў — толькі ў музэях і ў гістарычных рэканструкцыях з дакладным азначэньнем апошніх. Гэта будзе першы крок для рэальнай забароны гераізацыі нацызму», — цытуе Мікалая Шчокіна агенцтва БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На жыхарку Новай Баравой завялі справу за сьцяг у вакне кватэрыНа перакананьне праўладнага навукоўца, грамадзяне Беларусі «стаміліся ад нэанацысцкіх бел-чырвона-белых шэсьцяў».