Сярод людзей, затрыманых 6 снежня падчас пратэстаў у Менску, браты Андрэй і Арцём Партоны — сыны былога прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыя Партона.
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Як адзначае выданьне, Партон быў намесьнікам галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» (2012-2017), кіраўніком інтэрнэт-вяшчаньня СТБ (2017-2018), а цяпер працуе намесьнікам генэральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны».
Ягонаму старэйшаму сыну, Андрэю, 27 гадоў. Ён займае пасаду дырэктара па прыцягненьні карыстальнікаў і манэтызацыі рэклямы ў беларускай IT-кампаніі Apalon. Малодшаму, Арцёму, 20 гадоў. Некалькі гадоў разам з братам ён займаўся лягістычным бізнэсам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Маршы волі» ў Менску затрымалі больш за 300 чалавек, — міліцыя