Трамп выступіў на мітынгу ў падтрымку двух сэнатараў-рэспубліканцаў, якія вядуць кампанію перад другім турам выбараў у Сэнат, прызначаным на 5 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі ЗША не знайшло доказаў парушэньняў на выбарахУ Джорджыі, паводле афіцыйных вынікаў, Трамп атрымаў на 12 тысяч галасоў менш, чым Джо Байдэн. Трамп аспрэчвае гэты вынік, сьцьвярджаючы, што да яго прывялі фальсыфікацыі. Пры гэтым як афіцыйныя асобы ў Джорджыі — галоўным чынам рэспубліканцы — так і суды адхіляюць аргумэнты Трампа і яго юрыстаў.
Раней Трамп напісаў у Твітэры, што губэрнатар-рэспубліканец дазволіў «фальсыфікаваць выбары ў Джорджыі», аднак кіраўнікі штату працягваюць сьцьвярджаць, што галасаваньне прайшло сумленна. Падобная карціна і ў іншых штатах, перамогу Байдэна ў якіх аспрэчвае Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пацьвердзіў гатоўнасьць пакінуць Белы дом у выпадку паразыНекаторыя прыхільнікі рэспубліканцаў баяцца, што ўпартае нежаданьне прэзыдэнта прызнаць паразу можа пашкодзіць кандыдатам ад партыі на выбарах у Сэнат.
Ад выніку выбараў у Джорджыі залежыць, хто будзе кантраляваць Сэнат. Цяпер у Сэнаце 50 месцаў у рэспубліканцаў, 48 — у дэмакратаў. Калі ў Джорджыі пераможа хоць бы адзін рэспубліканец, то кантроль над Сэнатам застанецца ў іх руках, і гэта можа сур’ёзна ўскладніць выкананьне перадвыбарных абяцаньняў Байдэна. Калі ж перамогуць абодва дэмакраты, то вырашальны 101-ы голас будзе ў будучай віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс, то бок у дэмакратаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША пачынаецца працэс перадачы ўлады ад Дональда Трампа Джозэфу Байдэну